Авторизация на сайте:
,

НОВОСТИ БЕЛТА


ПОИСК НОВОСТЕЙ ПО ДАТЕ


«    Ноябрь 2019    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Select language for the SozhNews:

SozhNews.by Архив
Декабрь 2017 (10)
Ноябрь 2017 (176)
Октябрь 2017 (177)
Сентябрь 2017 (108)
Август 2017 (151)
Июль 2017 (127)
Каждый день - праздник

Праздники сегодня
 
Курсы валют в банках г.Гомеля


Карта Гомельского района


Вопрос ребром...
Уникальный старинный народный обряд Сула
Абрады і традыцыі

"Сула"

Уникальный старинный народный обряд Сула

Як і амаль стагоддзе назад, у панядзелак пасля Вялікадня ў Маркавічах правялі абрад Сула. Нягледзячы на тое, што яна была прызвана “абудзіць зямлю” і падрыхтаваць да засявання і будучага добрага ўраджаю, з цягам часу гэты язычаскі абрад супаў са святкаваннем Вялікадня.

Так і павялося: у першы дзень пасля Уваскрэсення Хрыстова, пабываўшы на малебне ў храме, жыхары Гадзічава з песнямі і танцамі ішлі да Маркавіч. І ўжо тут, у полі ў канцы вёскі жанчыны і дзеўкі “заводзілі танка” — пачыналі вадзіць карагод, каб “усё ў нас радзіла, і каб маланка нас не біла!”.

Як расказывае Рыгор Басаў, кіраўнік дзіцячага фальклорнага калектыву “Чарнабрыўцы” Маркавіцкага ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа, абрад Сула (дарэчы, гэтае слова азначае рух, плынь) меў сакральнае значэнне — карагод сімвалізаваў і сонца, і ў той жа час лічыўся абярэгам. А тры дзяўчынкі, якія абавязкова знаходзіліся ў цэнтры кола-карагода, і якіх потым жанчыны падымалі ўверх, — гэта пажаданне дзеткам расці здаровымі і дужымі, а таксама добрага ўраджаю.

Уникальный старинный народный обряд Сула

— Як праводзілі Сулу, мы распытвалі ў старажылаў Маркавіч і Гадзічава, літаральна па радку ўзнаўлялі песні, — расказвае Наталля Крумкачова, якая пяць гадоў назад разам з Рыгорам Басавым і іншымі мясцовымі аматарамі-фалькларыстамі збірала звесткі пра гэты абрад. — Пасля карагоду усе жанчыны браліся за рукі і шлі па вуліцах, расцягнуўшыся ад хаты да хаты…

Як і дзесяцігоддзі назад, ужо пяты год у Маркавічах праходзіць па вуліцах Сула. Як сказана вышэй, Сулу з цягам часу сталі адзначаць разам з Вялікаднем. Згодна з традыцыяй, адна з жыхарак Маркавіч з кулічом ці пасхай на тканым рушніку і такімі словамі сустракала гасцей: “Як прайшоў Хрыстос усе мукі, узялі Яго пад рукі. Яго маці стаяла і такія слава прамаўляла: “Сыне мой, як будзеш Ты васкрасаці, будуць цябе ангелы страчаць, са святым васкрасеннем паздраўляць! Хрыстос уваскрос!”. А жанчына з Газдзічава ёй і адказвае: “Дай Бог і на той год даждаць светлага Хрыстова васкрасення ў шчасці і здароўі! Хрыстос уваскрос!” — і абедзьве хрыстосуюцца. Так было і сёлета.

Па праўдзе кажучы, для многіх жыхароў Маркавіч Сула пакуль застаецца нейкай экзотыкай (і гэта не дзіўна, калі ўлічыць, што апошні раз абрад праводзілі ў 1968 годзе; да таго ж, у вёсцы зараз жыве шмат перасяленцаў з чарнобыльскіх раёнаў). Як вадзілі Сулу, не памятаюць нават некоторыя старажылы Маркавіч, таму ім было цікава зноў паглядзець на гэты абрад і ўспомніць юнацтва. А для маладой сям’і Юліі і Івана Навумовічаў з Глыбоцкага, якія з сынішкам Арцёмкам прыехалі ў Маркавічы ў госці, гэта стала цікавым дапаўненнем да адпачынку.

Уникальный старинный народный обряд Сула

Зінаіда Міхайлаўна Кушнярова ў Маркавічы прыехала каля 40 гадоў назад — выйшла сюды замуж. Нарадзіліся дзеці, і муж патрабаваў увагі, але ж жанчына ніколі не прапускала магчымасці пабывваць на рэпетыцыях. Зараз яна з сяброўкамі, з якімі спявала ў вакальным калектыве, разам з удзельніцамі дзіцячага фальклорнага калектыва “Чарнабрыўцы” узнавілі Сулу.

— У Буда-Кашалёўскім раёне, адкуль я родам, такога абраду не існавала, — расказвае жанчына. — А цяпер пяты год запар я ваджу Сулу…

Старшакласніца Марыя Кушнярова, родзічка Зінаіды Міхайлаўны, дадае, што ўдзельнічаць у абрадзе не проста цікава і пазнавальна, гэта яшчэ і ўнікальная магчымасць даведацца пра духоўнае жыццё нашых продкаў: у што яны верылі, што шанавалі і пра што клапаціліся…

Сёлета на Сулу ў Маркавічы прыехалі школьнікі з Глыбоцкага, Грабаўкі, Пракопаўкі, Цярэшкавіч і Церухі, аформілі выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а таксама прывезлі з сабой нямала экспанатаў са школьных музеяў і краязнаўчых куткоў, зрабілі невялікія экспазіцыі народнай матэрыяльнай спадчыны.

Уникальный старинный народный обряд Сула

Са святам аднавяскоўцаў павіншавалі старшыня Маркавічкага сельсвыканкама Валянціна Слюнкова і дырэктар вучэбна-педлагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа Мікалай Пашчанка. Перад жыхарамі Маркавіч і гасцямі свята выступілі вакальны калектыў “Васіліса” з Краўцоўкі і вучні Маркавіцкай школы.

Ірына ГРАМЫКА

НА ЗДЫМКАХ: абрад Сула ў Маркавічах.

Фота Алега БЕЛАВУСАВА





leonidi5 | 30 апреля 2011 10:41 | Сообщений: 42 | Новостей: 0
хочу выразить обиду за Новогутскую школу. потому что, на мой взгляд, самую многочисленную и яркую команду(делегацию), в статье вашей газеты даже не упомянули. всех участников праздника перечислили! кроме Новогутской школы...
Высказать мнение